МАГУ́ТНАСЦІ КАЭФІЦЫЕ́НТ, косінус фі, адносіны актыўнай магутнасці пераменнага эл. току да поўнай магутнасці- У ланцугах сінусаідальнага току роўны косінусу вугла зруху фаз паміж напружаннем і токам:
, дзе R — актыўнае, Z — поўнае супраціўленне эл. ланцуга.
Актыўная магутнасць P эл. ланцуга прапарцыянальна М.к.:
, дзе U — напружанне, I — ток. Для кампенсацыі зруху фаз і падтрымання значэння М.к. блізкім да 1 выкарыстоўваюць спец. прыстасаванні (сінхронныя кампенсатары, батарэі кандэнсатараў і інш.). Для прадпрыемстваў — спажыўцоў эл. энергіі дапускаецца М.к. не ніжэй за 0,9.
т. 9, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)